Сяргей Каваленка спытаўся ў брата: "Дзе апазіцыя?"

Нагадаем, Сяргей Каваленка ў лютым быў асуджаны на 2 гады і месяц калоніі за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй "хіміі" (на яе ён быў асуджаны на вывешаны на галоўнай ёлцы Віцебска бела-чырвона-белы сцяг). Ад снежня 2011-га з перапынкамі ён трымае галадоўку за кратамі.

Як распавёў Віталь Каваленка, на сустрэчу Сяргей ледзьве прыйшоў — ён амаль не падымаецца, "выглядае вельмі дрэнна, стан крытычны". Вось што Сяргей распавёў яму пра апошнія падзеі:
120319 KavalenkiBrat.mp3
"У апошнія два дні яго абкалваюць. Калі колюць, прывязваюць да ложку рукі, ногі. Ён жа супраць гэтага. А яны яго гвалтоўна пачалі абколваць...  Калі колюць, восем чалавек у камеру заходзяць, міліцыянтаў. Плюс яшчэ лекары".

Паводле слоў брата, Сяргей кажа, што пасля ўколаў у яго са здароўем стала яшчэ горш. Усю ноч балелі ныркі. Ён пытаўся ў Віталя: Дзе апазіцыя? Чаму каля СІЗА не правялі ніводнай акцыі, як ён прасіў?

Сяргей Каваленка кажа, што па 5-10 разоў на дзень яму прыходзяць паштоўкі з аднаго адрасу, у якіх яго просяць кінуць галадаць. Але ён не збіраецца спыняць галадоўку, па-ранейшаму патрабуе, каб яго перавялі пад хатні арышт, каб ён дома мог выходзіць з галадоўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі