Сям’я загінулага школьніка хоча спагнаць з кіроўцы "Поршэ-Каена" 400 млн

Грамадзянскія пазовы падалі ўсе трое пацярпелых па гэтай гучнай справе: мама Улада Грудзьева, яго бабуля і дзядуля.

Нагадаем, трагічнае здарэнне адбылося 13 лістапада мінулага года каля сталічнай сярэдняй школы № 23. 38-гадовы кіроўца аўтамабіля "Поршэ-Каен" Андрэй Забабура задавіў 9-гадовага трэцякласніка, за што ў лютым 2013-га быў асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні.

Пра падачу грамадзянскіх пазоваў на 400 мільёнаў рублёў (амаль на 50 тысяч долараў) паведамляе партал tut.by.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі