Супрацоўнікам “Дыснейлэнду” дазволяць адрошчваць бароды

Пра дазвол насіць бароды і вусы стала вядома 23 студзеня,піша Associated Press. Новыя правілы будуць распаўсюджвацца на супрацоўнікаў “Дыснэйлэндаў” у Фларыдзе і ў Каліфорніі. Яны ўступяць у сілу з 3 лютага 2012 года.


Забарона на нашэнне барод і вусоў дзейнічала з часоў адкрыцця ў Каліфорніі самага першага “Дыснэйлэнда” у 1955 годзе. У 2000 годзе кіраўніцтва кампаніі перагледзела сваю палітыку ў дачыненні да вусоў і дазволіла супрацоўнікам адрошчваць іх, але толькі на перыяд адпачынкаў.