Супрацоўнік Акадэміі навук прапануе адстрэльваць беларускіх зуброў

15 лістапада на семінары ў Мінску ён паведаміў, што аптымальная колькасць зуброў перавышана ў трох мікрапапуляцыях  -- Белавежскай, Асіповіцкай і Азёрскай. Цяпер там жыве 706 жывёл. Казлоў лічыць, што трэба скараціць іх колькасць на 200 асобін у бліжэйшыя тры-пяць гадоў.

Навуковец рэкамендуе адлавіць жывых зуброў для рассялення і даследавання, а таксама іх адстрэл з дапамогай камерцыйнага палявання.

Казлоў тлумачыць неабходнасць скарачэння папуляцыі зуброў тым, што многія жывёлы хворыя, і паслабленыя, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі