Судовыя выканаўцы і высяленне "Вясны" (фота)

26 лістапада ў кватэру, якая належыць палітвязню Алесю Бяляцкаму і дзе амаль 12 гадоў размяшчаўся офіс "Вясны", прыйшлі судовыя выканаўцы. Дакументы і рэчы, якія не былі імі апісаныя, праваабаронцы вынеслі з офісу яшчэ ў пятніцу.

Нагадаем, што рашэнне аб канфіскацыі офісу было прынятае ў ліпені сёлета. Праваабаронца Алесь Бяляцкі адбывае тэрмін зняволення ў 4,5 гады, нібыта, за ўтойванне прыбыткаў. Разам з турэмным зняволеннем суд прыгаварыў Бяляцкага да канфіскацыі маёмасці.

Валянцін Стэфановіч: "Вясна" адновіць працу пасля Новага года

Выязджаць з офіса праваабаронцы пачалі яшчэ ў канцы студзеня пасля рашэння суда аб канфіскацыі. Але пакінуць памяшканне іх “папрасілі” толькі цяпер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі