Стужынская: некаторыя палітычныя партыі прысабечылі Слуцкае паўстанне

Нагадаем, у лістападзе-снежні 1920 года Першая брыгада стральцоў Беларускай Народнай Рэспублікі, складзеная з добраахвотнікаў, ваявала на Случчыне за незалежнасць супраць Чырвонай Арміі. Гэтая падзея адзначаецца 27 лістапада, як Дзень Герояў.

Ніна Стужынская кажа, што яшчэ мала беларусаў ведаюць пра тыя падзеі:

"На жаль, гэтая гістарычная спадчына з'яўляецца набыткам, падставай для гонару даволі вузкага кола людзей. Мяне, як даследчыцу, усцешчвае, што кола ўсё больш і больш пашыраецца. І ёсць перспектывы. Мы проста мала працуем для таго, каб пашырыць веды, каб зацікавіць людзей гэтай вельмі прывабнай гістарычнай падзеяй".

Стужынская адзначае, што на сённяшні дзень "некаторыя палітычныя партыі прысабечылі гэтую падзею". Як вядома, Дзень Герояў у Беларусі адзначаюць КХП БНФ і Партыя БНФ.

Гісторык кажа, што ў цяперашняй Беларусі Слуцкі збройны чын ужо перастаў быць забароненай тэмай. Тэлеканал АНТ нават зняў дакументальны фільм, прысвечаны тым падзеям.

Беларусаў заклікаюць запаліць знічы ў памяць паўстанцаў

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі