Студэнты-платнікі таксама збіраюць бульбу!

120911 Martynovi4 Bulba.mp3

Студэнты-медыкі з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта сёлета ўпершыню б’юцца за ўраджай. Працуюць “на бульбе” у гаспадарках Віцебскай вобласці. Студэнтку Лідзію з фармацэўтычнага факультэта Еўрарадыё заспявае за пераборкай караняплодаў.

Лідзія: “Перабіраем бульбу, пасялілі ў лагеры. Умовы добрыя, харчаванне і пражыванне. Абяцалі заплаціць. Працуем прыстойна, каля 8 гадзін у дзень”.

У гаспадарцы “Яблынька” студэнтам абяцаюць добра заплаціць і… ганарацца сёлетнім ураджаем бульбы:

“Ураджайнасць 187 цэнтнераў з гектара, а летась было 149. Збіраем камбайнамі, а студэнты — на пераборцы”.

І абяцаюць, што калі будуць добра перабіраць, студэнты заробяць да 600 тысяч рублёў. Сумнеўна… Па інфармацыі Еўрарадыё, з гэтага факультэта на бульбу паехала каля сотні студэнтаў. Прычым, толькі бюджэтнікі. Платнікі – на занятках!

Журналіст Еўрарадыё паспрабаваў падрадзіцца прыбіраць бульбу ў “Яблыньку”. Не бяруць, бо “студэнты справяцца”.

У Віцебскай ветэрынарнай акадэміі Тут на бульбе працуюць таксама і... платнікі, расказваюць у гэтай ВНУ.

“Усе студэнты на роўных працуюць. Пасылаем 412 чалавек на бульбу да 1 кастрычніка, але не адны і тыя ж, мы будзем мяняць”, - кажуць у акадэміі.

Студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава працуюць на бульбе па 4 гадзіны за дзень, кажа студэнт гістфаку Андрэй.

Андрэй: “Нас прывозяць на поле ў раёне 9 раніцы, збіраем бульбу да 14:30. Летась заплацілі за пяць дзён 8,5 тысяч рублёў. Сёлета, можа, заплацяць тысяч 20”.

Дарэчы, за год вучобы ён плаціць каля 10 мільёнаў рублёў.

У гаспадарцы “Рудакова” Віцебскай вобласці на бульбе працуюць аж два ўніверсітэты. А хутка школы падцягнуцца, радуюцца ў гаспадарцы. Колькі тут заплацяць студэнтам, яшчэ не ведаюць.

Студэнты з Віцебска на бульбе — штогадовая практыка. А вось, каб мінскіх студэнтаў вазілі ў “поле”, Еўрарадыё не прыгадвае.  Напрыклад, студэнты БДУ і БНТУ сёлета на бульбу не паедуць, кажуць у гэтых ВНУ.

Фота: vmdaily.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі