Старую бронетэхніку ледзь не вывезлі за мяжу як ламачча

У двух грузавых аўтамабілях ЗІЛ 131 і ЗІЛ 157 без рэгістрацыйных нумароў знаходзіліся корпус баявой машыны пяхоты і іншыя элементы ваеннай бронетэхнікі. "І што адметна, на адным з іх быў стацыянарны мінамёт", - распавёў "Брэсцкай газеце" начальнік прэс-службы Пінскага памежнага атраду Міхась Бут-Гусаім.

Агулам аўтамабілі з металаломам пацягнулі на 30 тон. Груз быў вывезены з былога Мерлінскага вайсковага палігона, на якім у свой час выкарыстоўваўся ў якасці макетаў і мішэняў для правядзення вучэнняў.

Мяркуецца, што ламачча намагаліся вывезці на тэрыторыю Украіны і там яго здаць. Міліцыя шукае асоб, датычных да гэтага "бізнесу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі