"Срэбра" чэмпіянату — у "Шахцёра", "бронза" — у "Гомеля"

Салігорскі "Шахцёр" у Бабруйску перамог мясцовую "Белшыну" з лікам 2:0 і заваяваў срэбраныя медалі чэмпіянату. За трэцяе месца змагаліся "Гомель" і мінскае "Дынама". "Гомель", які сёлета вярнуўся ў "эліту" з першай лігі, вырваў перамогу — 2:1 — і стаў бронзавым прызёрам першынства.

Вынікі іншых матчаў: "Мінск" — "Дынама" (Брэст) — 1:1, "Тарпеда-БелАЗ" — "Нафтан" — 3:1, "Віцебск" — "Нёман" — 2:3.

Барысаўскі БАТЭ, які датэрмінова стаў чэмпіёнам краіны 2011 года, на сваім полі прайграў магілёўскаму "Дняпру" — 1:2. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі