Спявачкі гурта Guda запрашаюць у школу традыцыйнага мастацтва

Працягваецца набор у школу традыцыйнага мастацтва, якую ладзіць фальклорны гурт Guda. Аматары беларускай культуры маюць магчымасць навучыцца спяваць народныя песні, танцаваць традыцыйныя танцы, стварыць асабісты беларускі строй. Кожны курс будзе суправаджацца ўводзінамі ў філасофію і эстэтыку традыцыйнага мастацтва. Навучанне ў школе праводзіцца ў 4 групах: дзіцячай (дзеці з 6 да 10 гадоў), падлеткавай( дзеці з11 да 15 гадоў), студэнтскай (з 16 да 20) і дарослай (з 21 года). Для дзетак у праграму ўваходзіць знаёмства са старажытнымі казкамі, гульнямі, святкаванне Калядаў, гуканне Вясны і іншыя святы народнага календара. Навучанне платнае. Запісацца ў школу традыцыйнага мастацтва можна па тэлефоне velkom 608-25-56. Апроч Мінска, пазнаёміцца з традыцыйнай культурай можна таксама ў школах у Полацку і Наваполацку. Усе выкладчыкі школы – спявачкі гурта Guda а таксама запрошаныя знаўцы тутэйшых традыцый.Заняткі ў школе пачнуцца ўжо 17 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі