Спявачка Гюнеш у навагоднюю ноч заручылася з турэцкім футбалістам

Пра заручыны Гюнеш паведаміла ў сваім фэйсбуку. Сямейная ўрачыстасць адбылася ў доме яе бацькоў у Баранавічах. Адносінаў з футбалістам Гекханам Джынгезам спявачка не хавала — рэгулярна выстаўляла супольныя здымкі. Цяпер, следам са зменай статусу на “заручоная”, Гюнеш і здымак профілю змяніла на супольны са сваім абраннікам.

Як паведаміла спявачка газеце “Антэна”, вяселле адбудзецца ўвесну ў Стамбуле. Толькі з боку жаніха запрошаныя больш за 1000 чалавек. Паводле традыцыі, госці павінны прыносіць залатыя ўпрыгожанні і вешаць на сукенку нявесты, каб да канца вечара на ёй не засталося вольнага месца.

Абраннік Гюнеш раней гуляў за турэцкі футбольны клуб “Галатасарай”. Цяпер ён жыве на Кіпры. Адносіны пары да заручын цягнуліся два гады.

Здымкі з фэйсбука Гюнеш Абасавай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі