Справу Ругайна накіравалі на дапрацоўку праз блытаніну ў паказаннях сведкаў

Аб гэтым у жывым эфіры Еўрарадыё, распавёў сам Віталь Ругайн. Ён адзначыў, што сёння на судзе дапыталі трох сведкаў – усе яны былі міліцыянтамі, якія ўчора затрымлівалі журналіста. Аднак іх словы адрозніваліся ад таго, што было запісана ў пратаколе. У выніку суддзя пасля працяглых роздумаў накіравала справу на дапрацоўку, а самаго Віталя пастанавіла вызваліць з-пад варты. Міліцыянты маюць пяць дзён на тое, каб аднавіць справу.

120726 RugainS.mp3

Нагадаем, што Віталя затрымалі 25 ліпеня ў дзень народзінаў, яму споўнілася 25 гадоў. Раніцай 24 ліпеня журналіст Віталь Ругайн, якога месяц таму спрабавалі затрымаць ля рэдакцыі Еўрарадыё, паспрабаваў вярнуцца ў Беларусь. З Вільні ў Мінск ён ехаў цягніком. У Гудагаі яго знялі. Пасля мытнага дагляду ў Віталя забралі пашпарт, ноўтбук, але пасля ўсё вярнулі і яго адпусцілі. Журналіст Еўрарадыё у аўторак прыехаў у Мінск.

Нагадаем, пасля затрымання 22 чэрвеня журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлованевядомыя ў цывільным чакалі каля офіса Віталя Ругайна (яны паказвалі фотаздымак журналіста вахцёру). Аднак з дапамогай журналістаў іншых СМІ, якія прыйшлі ў офіс Еўрарадыё, тады Ругайну ўдалося застацца на волі і з'ехаць з краіны ў Польшчу. 

Еўрарадыё рабіла рэпартаж з мінскага метро, у часе падрыхтоўкі якога журналісты прайшліся па падземцы з цяжкой валізкай, і на іх ніхто не звярнуў увагі. Затрыманне Паўла Свярдлова (ён адсядзеў 15 сутак арышту), а цяпер і Віталя Ругайна, магло стаць своеасаблівай помстай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі