Спіс невыязных папоўніў Валерый Ухналёў

Як паведамляе сайт "Таварыш.online", Ухналёў ехаў у Вільню па справах. На КПП "Каменны Лог" памежнік праверыў яго пашпарт і абвясціў, што выезд за мяжу яму забаронены. Па словах палітыка, яму не растлумачылі прычыну адмовы.

Нагадаем, што "спіс невыязных" пайшоў ужо на другі дзясятак. У ім ёсць палітыкі, праваабаронцы і нават журналісты.

Фота — Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі