Снег з Мінску вывозяць каля 200 самазвалаў
Дарожныя службы сталіцы працуюць кругласутачна ў дзве змены.
Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў "Гаррэмаўтадоры". Агулам на ліквідацыі наступстваў снегападу ў сталіцы працуюць каля 400 адзінак спецыялізаванай тэхнікі. Гэта снегапагрузчыкі, камбінаваныя дарожныя машыны, аўтагрэйдары, бульдозеры, солераскідвальнікі ды інш. У першую чаргу яны расчышчаюць цэнтральныя магістралі.
Па словах дарожнікаў, толькі мінулай ноччу ў Мінску давялося тройчы падмятаць дарогі.