Снег, вывезены з гродзенскага стадыёна, вернуць назад

Нагадаем, што сустракаюцца футбалісты барысаўскага БАТЭ і турэцкага "Фенербахчэ".

Як піша "Вечерний Гродно", снег з гродзенскага стадыёна вывозяць у Каложскі парк. Пасля футбольнага матча яго павязуць назад на стадыён.

Па словах гендырэктара "Спецаўтагаспадаркі" Аляксандра Жаркова, снег вывезлі ў парк, бо ў ім ёсць дамешак дарагой крошкі, якой пасыпаюць футбольнае поле. Таму на палігон яго адпраўляць нельга. Каложскі парк для разгрузкі абралі невыпадкова: там ёсць цвёрдае пакрыццё. Мясцовых жыхароў спецыялісты супакойваюць: небяспечных дамешкаў у снезе няма.

Фота — vgr.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі