фанатэка

  • Рэпартаж
  • Слухачы: “Хочам акустычных “Рахісаў”, “Нейра Дзюбель” і “Ляпіс Трубяцкой”

Слухачы: “Хочам акустычных “Рахісаў”, “Нейра Дзюбель” і “Ляпіс Трубяцкой”

Музыкі: “А нам давайце “Зніча”, Маўзера”, “ТТ-34”, “Сцяну”, “Касіяпею” і Дарафееву. Няхай папарацца!”:)

Аўтар: Маша Калеснікава 24.10.2011 18:00

111024 Malina Tuzin.mp3

Дзякуючы серыі канцэртаў “Тузін. Unplugged”, распачатай вясной музычным парталам “Тузін Гітоў”, беларускія гурты атрымалі магчымасць перагледзець сваю творчасць. Перад музыкамі паўстала няпростая задача – без гучных бубнаў, басу, узмацняльнікаў сыграць свае песні так, каб прыхільнікі палюбілі іх яшчэ больш. Гурт “Dali”, напрыклад, замяніў рытм-секцыю струнным квартэтам, Akute – драм-машынкай. А можна было і не парыцца, як бярозаўскі “B:N”, і сыграць песні пад акустычныя гітары. Ды і гэта зрабіць, кажа лідар гурта Алесь Лютыч, не так проста.

Алесь Лютыч: “Ёсць такія песні, якія ў акустыцы зрабіць можна, зрабіць па-іншаму з аранжыроўкай. Але ў некаторых песнях губляецца сэнс, таму што як тэкст, напрыклад, так і музыка павінна адпавядаць настрою і дынаміцы”.

Заўсёдны вядучы “тузінаўскіх” вечарынак, лідар “Палацу” Алег Хаменка лічыць, што акустыка – хітрая рэч, за якую бяруцца толькі адважныя. Хаменка з задавальненнем паслухаў бы акустычныя сэты некаторых гуртоў з “тэлевізару”.

Алег Хаменка: “Я хачу ўсе беларускія гурты пабачыць у “акустыцы”. У тым ліку, такія гурты, як “Тяни Толкай”, “Ляпіс Трубяцкой”, Іну Афанасеву, Ірыну Дарафееву. Таму што хлопцы, якія ўдзельнічаюць у “Тузіне”, яны рэальна гэта могуць – гэта я бачу. Але было б цікава паглядзець, як гэта маглі б прадставіць іншыя каманды. Акустыка вымагае надзвычайнай энергіі, пры тым, што не дае, напэўна, столькі аддачы з залы, колькі звычайна гэта робіцца праз узмацняльнікі”.

Наведаўшы сёмы па ліку канцэрт “Тузін. Unplugged”, Еўрарадыё высветліла, каго з беларускіх гуртоў хацелі б пачуць у акустыцы меламаны. Згодна з нашым апытаннем, лідзіруюць гурты “Рахіс”, “Нейра Дзюбель” і “Ляпіс Трубяцкой”.

Наведвальнік Андрэй: “Ведаеце, гэта суб’ектыўнае меркаванне, але б я хацеў бы пачуць “Рахісаў”. Сусед па стале дадае: “Нейра Дзюбель”. Другі сусед: “Хуткі Смоўж” вельмі падабаецца і “Сердце дурака”. Таксама наведвальнікі “Графіці” былі б не супраць пачуць акустычных “Дай дорогу!” і “Без Білета”.

Музыкі, якія прыйшлі падтрымаць акустычны берасцейскі дэсант, падстаўлены гуртамі “B:N” і “Спрат”, ды і самі героі імпрэзы, апынуліся больш “брутальнымі”, чым наведвальнікі. Напрыклад, Алесь Лютыч не адмовіўся б паглядзець на “лёгкі” “Маўзер”.

Алесь Лютыч: “Цікава б было пабачыць у акустыцы загінулы “Маўзер”, таму што ў іх уся музыка зроблена з рыфаў. І каб перарабіць на акустычны варыянт патрэбна вельмі шмат працы”.

Вакаліст “Спрату” Сеня ў сваіх акустычных фантазіях пайшоў яшчэ далей.

Сеня: “Вось “Сцяну” я б з задавальненнем паглядзеў у акустыцы, бо гэта было б, напэўна, вельмі цікава. А яшчэ “Зніч”, PartyZone – гурты, якія граюць больш металёва, іх таксама было б цікава пачуць”.

Бас-гітарыст Hasta la Fillsta і “IQ48” Ўлад Плюшчаў мяркуе, што не ўсе беларускія гурты будуць цікавымі ў акустыцы.

Улад Плюшчаў: “Вось я ўжо пачуў, што рыхтуюць акустыку “Дзюбеля”. Цікава, як яны гэта пераробяць. Магчыма, ТТ-34… Астатнія беларускія гурты граюць акустычны варыянт сваёй музыкі, толькі ўцяжараны. Не ведаю. “Ляпісы”. Hasta la Fillsta магла б. Калі б склаліся карты”.

Парадаваў гітарыст “IQ48” Павел Яноўскі. Праўда, “Касіяпею” ён хоча бачыць чамусьці ля кастра.

Павел Яноўскі: “Я хацеў бы з беларускіх гуртоў у акустыцы вельмі пачуць “Касіяпею”. Вось менавіта каля кастра. У такім варыянце. То бок, не тое, каб там было нешта некуды падключанае. Наколькі я разумею, інструментаў там не вельмі шмат. Атрымоўваецца, Ілля Чарапко і яго гітара. І вось калі Ліберзон і Сакалоў “падлабаюць” яму на нейкіх касцях ды чарапах, я думаю, яны “парвуць” “Гластэнбэры-2012”.

Спадзяемся, узгаданыя намі гурты ўжо пачалі рыхтаваць свае акустычныя сэты. Ну а восьмы “Тузін. Unplugged”, які пройдзе 13 лістапада, прадставіць “лёгенькі” “Нейра Дзюбель” і нарачанскі “Да!Бл…”. Там і сустрэнемся!


Каментары

  • АлесьСьнег, Чтв, 2011-10-27 12:14

    Чо-та я сур'ёзны такі (на апошнім здымку)

  • buzzika, Пнд, 2011-10-24 20:03

    А чаму Ўлад Плюшчау у артыкуле пазначаны як бас-гiтарыст гурта Hasta la Fillsta (якого,на жаль, за сумных прычынау амаль год не icнуе), а не як бас-гiтарыст гурта IQ48, адзiнага гурта дзе ён ужо паутары гады грае?)

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Яго сябры збіраліся сабрацца ў бліжэйшыя выхадныя на адной з базаў адпачынку пад Мінскам.

    Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.

    Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.

    Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

    Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

    Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

    Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

    Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.

    Канада будзе гуляць са Славакіяй, ЗША — з Фінляндыяй.

    Гэтае пытанне ўнесена ў парадак паседжання, якое пройдзе ў чацвер у Хельсінкі.