Усе "сілавікі" — за канфіскацыю аўтамабіляў у нецвярозых кіроўцаў
У пятніцу кіраўнік Следчага камітэта Валерый Вакульчык заявіў, што падтрымлівае гэтую прапанову.
Нагадаем, узмацніць пакаранне для нецвярозых кіроўцаў запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. Прапрацоўкай гэтага пытання занялася Генеральная пракуратура.
Забіраць машыны ў п’яных кіроўцаў будуць ужо ў наступным годзе?
Па словах Вакульчыка, прапанова аб канфіскацыі аўтамабіляў у бліжэйшы час можа быць дакументальна аформлена і перададзеная для разгляду ў Нацыянальны сход. Кіраўнік Следчага камітэта сцвярджае, што кіраўнікі іншых сілавых ведамстваў таксама за тое, каб такім чынам караць аматараў кіраваць машынай у стане алкагольнага ап'янення.