Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу супраць Сяргея Удальцова

Дэталі гэтай сустрэчы былі выкладзеныя ў дакументальным фільме тэлеканала НТВ “Анатомія пратэсту ― 2”. Каардынатару “Левага фронта” Сяргею Удальцову, а таксама актывістам Леаніду Развазжаеву і Канстанціну Лебедзеву інкрымінуюць падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў.

Следчы камітэт Расіі (СКР) прызнаў сапраўднымі відэаматэрыялы, атрыманыя ад тэлекампаніі НТВ:

"Выяўлена, што голас, у тым ліку прысутны ў сюжэтах, знятых утоенай камерай відэаназірання ў фільме "Анатомія пратэсту ― 2", належыць Сяргею Удальцову. Сустрэча, фрагменты якой паказаныя ў фільме, адбывалася ў другой палове чэрвеня 2012 года ў жылым памяшканні ў сталіцы Рэспублікі Беларусь", ― са спасылкай на СКР паведамляе агенцтва РБК.

17 кастрычніка ў фігурантаў крымінальнай справы будуць праведзены ператрусы.

Фота: "Особая буква".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі