Следам за вадой увядуць абмежаванне на святло

Плануецца, што нарматыў на 1 чалавека складзе 107 кВт у месяц. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Рэспублiка" паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін. Для тых, у каго электрычная пліта, нарматыў будзе павялічаны. Але на колькі — пакуль не вядома.

Чыноўнік, аднак, не паведамляе, ці будзе нарматыў на святло распаўсюджвацца толькі на прапісаных грамадзян. Магчыма, арандатары кватэр будуць плаціць дзяржаве па павышаных коштах за права жыць не па месцы прапіскі. Нагадаем, што з такім непрыемным сюрпрызам людзі ўжо сутыкнуліся пры ўвядзенні нарматываў на ваду. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі