Сіноптыкі: у канцы тыдня новы цыклон закране поўдзень Беларусі

У Рэспубліканскім гідраметэацэнтры кажуць, што ў бліжэйшыя суткі чакаецца малаактыўны цыклон над Польшчай, і атмасферны фронт ад яго пачне фармаваць надвор'е ў нашай краіне. У аўторак на паўднёвым-захадзе, а ў сераду — па большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, у некаторых месцах моцны. Захаваецца зімовы характар надвор'я.

Тэмпература паветра ў аўторак у начныя гадзіны складзе 9-14 градусаў марозу, месцамі — да 15-20 (на Брэстчыне — 4-8 градусаў ніжэй за нуль), у дзённыя гадзіны — ад 0 да 5 градусаў марозу (на поўдні — да 2 градусаў цяпла).

Што да новага цыклона, дык ён закране поўдзень нашай краіны 23-24 сакавіка. Вось што распавялі Еўрарадыё у гідраметэацэнтры:

"У канцы тыдня мы апынемся ў зоне супрацьборства дзвюх розных паветраных масаў: на поўначы — халодны антыцыклон, на поўдні над Чорным морам — цыклон. Паўднёвыя раёны [Беларусі] будуць пад уплывам ападкаў, але яшчэ раз падкрэсліваю — яны будуць у параўнанні з тым, што было 15 сакавіка, усё менш і менш інтэнсіўнымі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі