Шведскім журналістам далі акрэдытацыю на выбары, але ў Беларусь не пусцілі

“Запыты на акрэдытацыю мы зрабілі яшчэ ў сярэдзіне жніўня, але дазвол на працу падчас беларускіх выбараў атрымалі толькі пару дзён таму. Мы адразу ж накіраваліся ў беларускую амбасаду ў Маскве. Ужо там мы адчулі нейкі супраціў і вытлумачылі яго тым, што мы грамадзяне Швецыі. Але дакументы ў нас усё ж узялі, і мы аплацілі збор за візу. Раніцай 21 верасня нам вярнулі пашпарты, у якіх стаялі штампы “Адмоўлена”.

Таксама візу не атрымаў аператар TV4. Па словах Борга, гэта найбуйнейшая медыйная кампанія на поўначы Еўропы, якая мае кругласутачны тэлеканал з навінамі TV4News. Вяшчанне тэлеканала не мае пэўнай палітычнай афарбоўкі, і ніякія сюжэты з негатыўнай ацэнкай сітуацыі ў Беларусі там не выходзілі.

“Прычынаў адмовы нам не патлумачылі. Але я лічу, што прычына ў тым, што мы шведы, а паміж Швецыяй і Беларуссю зараз дыпламатычнае супрацьстаянне. У амбасадзе было некалькі журналістаў з іншых краінаў, і ніякіх праблемаў у іх не ўзнікла”.

Стэфан Борг не можа нават уявіць, якім чынам ён трапіў у спіс персонаў, непажаданых на тэрыторыі Беларусі.

Тым часам, некалькі шведскіх журналістаў, уключна з нацыянальным шведскім радыё, усё ж будуць назіраць за выбарамі ў Беларусі:

“Пры МЗС Беларусі на гэты момант акрэдытавана 128 замежных журналістаў з больш чым 20 краінаў. Вялікабрытанія, Польшча, Францыя, Нямеччына, Італія, Фінляндыя, Аўстрыя, Данія, Эстонія, Славакія… Ёсць сярод іх і шведы, прычым у даволі вялікай колькасці”, — распавядае Еўрарадыё прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

Асвятленнем выбараў зоймуцца таксама прадстаўнікі замежных СМІ, якія маюць пастаянную акрэдытацыю на тэрыторыі Беларусі. Агулам 351 журналіст.

Статыстыку адмоваў у акрэдытацыі МЗС Беларусі не вядзе.

Фота — ohlsonsmith.se

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі