Шурхаю вярнулі ранейшы прысуд

Нагадаем, што актывіста затрымалі і звінавацілі ў брыдкаслоўі 28 чэрвеня. На наступны дзень ён быў пакараны 7 суткамі арышту, але пазней справа была накiравана на пераагляд i 2 верасня Маскоўскі суд Брэста апрадаў актывіста. Напрыканцы верасня Зміцер Шурхай атрымаў судовае паведамленне аб тым, што кiраўнiк Маскоyскага РАУСа Брэста Ігар Жыгалаў мае намер абскардзiць рашэнне суда.
Як паведаміў Еўрарадыё Зміцер Шурхай, гэтую пастанову ён будзе абскарджваць у вышэйшых інстанцыях, але не спадзяецца на тое, што яго ў другі раз апраўдаюць. У выпадку калі і Вярхоўны суд пакіне справу без зменаў, Шурхай падасць заяву ў суд правоў чалавека ААН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі