Шпіталізаваны яшчэ адзін пацярпелы падчас выбуху ў Лынтупах

“Сёння яшчэ аднаго прывезлі. Ва ўсіх, хто паступіў, стабільны стан. Сёння прывезлі мужчыну, яго нечым ударыла падчас выбуху”, — паведамілі карэспандэнту Еўрарадыё ў Пастаўскай раённай бальніцы.

Нагадаем, што выбух на Лынтупскім спіртзаводзе адбыўся ў сераду 27 сакавіка. Згодна з афіцыйным паведамленнем МНС, адбыўся “выбух парапаветранай сумесі”. Смяротныя траўмы атрымала жанчына 1986 года нараджэння. Праз некалькі гадзін пасля дастаўкі ў шпіталь яна памерла. На цяперашні час у шпіталі знаходзяцца яшчэ чатыры чалавекі.

Тым часам на месцы здарэння працуе камісія па расследаванні. Пачатая крымінальная справа па факце парушэння правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны на выбуханебяспечным прадпрыемстве.

Фота з месца выбуху — 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі