Шпілеўскі выказаўся, ці змогуць беларусы выязджаць за мяжу часцей

Не лічаць мытнікі патрэбным і змяняць ўведзеныя той жа пастановай Саўміна наконт абмежавання паездак і нормы правозу паліва праз мяжу. За захаванне дзеючых зараз абмежаванняў падчас прамой тэлефоннай лініі выказаўся старшыня Мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі:

“Стабілізацыя на мяжы адбылася менавіта дзякуючы прыняццю дадзеных мер. Таму, я лічу, такія меры слушнымі і іх немэтазгодна адмяняць”.

Нагадаем, пастанова Саўміна, у адпаведнасці з якой выязджаць за межы Мытнага саюза на адным і тым жа аўтамабілі з Беларусі можна адзін раз на 8 дзён, набыла моц 28 лістапада 2011 года. Такім чынам урад “узмацніў меры па абмежаванні вывазу з краіны аўтамабільнага паліва і стабілізацыі сітуацыі ў пунктах пропуску праз дзяржмяжу Беларусі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі