Севярынец: За пакой у інтэрнаце будзем плаціць 1 мільён на траіх

Зараз аплата камунальных паслуг будзе каштаваць 340 тысяч з чалавека. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Павел Севярынец.


Павел Севярынец: “Учора нас папярэдзілі, што кошты за інтэрнат, камуналка, павялічваюцца яшчэ больш, чым у два разы. У лістападзе было 40 тысяч, потым стала 160, а зараз будзе 340 з чалавека за месяц. Кажуць: “Вось, такія зараз кошты, такая камуналка — газ, вада”. Хаця, вада іржавая, гарачай няма. Але мы ў трох павінны будзем плаціць за свае 12 метраў 1 мільён”.


За сваю працу на складзе Павел атрымлівае каля 1 мільёна заробку і таму для яго 340 тысяч камуналкі — не "смяротная" сума. Тым больш, што яшчэ атрымлівае нейкія ганарары за матэрыялы ў СМІ, прадукты яму прывозяць родныя і сябры. А вось як будуць выжываць тыя, хто мае значна меншыя заробкі, вымушаны з гэтых грошай выплачваць зыскі ды аліменты, а яшчэ і харчавацца, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” нават не ўяўляе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі