Спаўняецца 18 гадоў з часу першай інаўгурацыі Лукашэнкі

Інаўгурацыя першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прайшла 20 ліпеня 1994-га.

За гэтыя 18 гадоў Аляксандр Лукашэнка яшчэ тройчы ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах (у 2001, 2006 і 2010 гадах), правёў рэферэндумы 1995 і 1996 года, паводле якіх змяніў дзяржаўную сімволіку, дату адзначэння Дня незалежнасці, зрабіў дзве дзяржаўных мовы. У выніку рэферэндума 2004 года Аляксандр Лукашэнка атрымаў магчымасць удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах неабмежаваную колькасць разоў (раней можна было не болей за два тэрміны запар).

На здымку: Лукашэнка ўпершыню прыносіць прэзідэнцкую прысягу, 1994 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі