Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Яблычны спас

Па традыцыі, менавіта з сённяшняга дня садавіну можна ўжываць у ежу. Яна лічыццца саспелай. А ад заўтра можна пачынаць сеяць азімыя. Мала хто ведае, але Яблычны спас у беларусаў звязаны таксама са знішчэннем клапоў. Невядома чаму іх было прынята згадваць менавіта ў гэты дзень. Існуюць нават адмысловыя прывітанні, якімі нашы продкі віталі адзін аднаго падчас Спасу. Напрыклад, “Прыйшоў Спас, каб не было клапоў у вас!”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі