Лукашэнка — Еўрарадыё: Можаце крытыкаваць каго заўгодна, але не абражайце

Апошняе пытанне было пра святочныя падарункі малодшага сына Лукашэнкі Колі. Аказваецца, самы жаданы падарунак для яго — гэта зброя, кажа Лукашэнка.


"Я гавару: Сколькі ж у цябе аўтаматаў? Ён ужо палову ў дзіцячы садок занёс, у які хадзіў".

***

Журналіст "Советской Белоруссии" спытаў пра адносіны Беларусі з ЕС і намякнуў на вядомую фразу Лукашэнкі, што ў еўрапейскіх палітыкаў няма важных мужчынскіх органаў. Ці не перашкаджае гэта дыялогу?

Паводле Лукашэнкі, гэтую фразу прыдумаў не ён сам, а пачуў яе ад еўрапейскіх гасцей. Ён доўга разважаў пра санкцыі ЕС, пацікавіўся ў журналіста, ці не патрапіў той у "чорны спіс"?

***

Марына Коктыш з "Народнай волі": Адпусціце Саннікава, Статкевіча... Вы мілавалі тых, хто краў мільёны...
Што мусіць адбыцца ў краіне. каб вы склалі свае паўнамоцтвы?

Лукашэнка аднак ад прамога адказу ухіліўся. Зазначыў: "Большасць прагаласуе, тады заўтра Лукашэнкі не будзе...".

***

Галоўны рэдактар Еўрарадыё Віталь Зыблюк задаў Аляксандру Лукашэнку наступнае пытанне: Ці ёсць у вас пачуццё гумару, ведаеце вы анекдоты пра сябе і як вы адносіцеся да таго, што на беларускіх тэлеканалах выразаюць жарты пра вас?

111223 Luka1 Anekdot s.mp3

Лукашэнка Еўрарадыё: Можаце крытыкаваць каго-заўгодна, можаце жартаваць. Але ніколі нікога асабіста не абражайце.

Лукашэнка прапанаваў Рыгору Кісялю расказаць анекдот і той расказвае! Анекдот пра Абаму, Мядзведзева і Лукашэнку, якія апынуліся ў адной лодцы.

"Так што жартуйце, будзем глядзець", — сказаў Лукашэнка.

***

Лукашэнка: Мы аднавілі ўжо дастаткова замкаў... Я прыхільнік таго, каб мы ўсё ж такі сёння акумулізравалі сродкі ў вытворчасць.

***

Лукашэнка сказаў пра тое, як ён можа сэканоміць: Калі што, звярнуся да сваіх сяброў у Эміратах, Катары, папрашу, яны мне 2 касцюмы купяць...

***

Ульяна Бабаед з "Комсомольскай правды в Беларуси" пацікавілася, як змяніў ён сёлета свае звычкі і лад жыцця?

Лукашэнка: У гэтыя крызісныя часы я не купляў клюшкі, не купляў канькі, у мяне быў запас нармальны.. Я вельмі абмяжоўваю сябе ў харчаваніі і спажываю толькі беларускае, таму што замежнае мне ў рот не лезе.

Жыву ў рэзідэнцыі, у лесе... Як вазілі мяне на машыне... вы часта яе называеце "членавозам"... так і возяць...

Па словах Лукашэнкі, у прэм'ера да крызісу заробак быў 3,5 тысячы долараў у месяц.

***

Лукашэнка чытае даведку: На сённяшні дзень у месцах пазбаўлення волі ў Беларусі знаходзіцца 38 тысяч чалавек.

***

Зміцер Панкавец з "Нашай нівы" зноў узняў праблему з палітвязнямі, нагадаў пра кепскі стан здароўя некаторых з іх: "Што вы адчуеце, калі яны загінуць у турме?" Лукашэнка аднак ад адказу на пытанне ўхіліўся, пачаў разважаць на сумежныя тэмы. "Вы мяне за што папракаеце?" — неаднаразова пытаўся Лукашэнка.

Лукашэнка: Так, у мяне ёсць права іх памілаваць. Папросяць яны мяне, я разгляджу іх просьбу... Толькі так, а не інакш.

***

Адказваючы на пытанне польскай журналісткі пра тое, як развіваюцца адносіны Беларусі і ЕС, Лукашэнка сказаў: У кепскім накірунку развіваюцца адносіны... І Польшча прыклала руку.

***

Лукашэнка: Каб нам хто даў цяпер 100 мільярдаў еўра, мы б іх не праглынулі б!

***

Лукашэнка: Гэта не я, гэта вы, насельніцтва Беларусі, запатрабавалі ад мяне сацыяльна арыентаванай эканомікі. Вы мне рынкавымі метадамі працаваць не давалі... Я хачу, каб у нас была нармальная эканоміка. Каб не было жабракоў на вуліцах, і багатыя не ездзілі на "Мэрсэдэсах".

***

Пра крэдыт ад МВФ: Калі 5 млрд долараў дадуць, мы пагодзімся.

***

Лукашэнка згадаў Карпенку, але чамусьці як пра "прасядзеўшага ў турме".

***

Валянцін Жданко з Радыё Свабода згадаў пра змены, рэформы, якія могуць пачацца ў Расіі пасля акцый пратэсту. Ці лічыце вы, што выбарчыя рэформы наспелі і ў Беларусі?

Лукашэнка: "Каго народ выбярэ, той і будзе...".


Ён палохае, што калі пачне агітацыю весці, то апазіцыі і "пятай калоны" у парламенце не будзе. На яго погляд, апазіцыянеры не праходзілі ў Палату прадстаўнікоў, бо "прайгрывалі па закону".

Лукашэнка: Прыйсці да мяне і хваліць мяне, гэта небяспечна... Вам што, патрэбны прэзідэнт, які будзе пастаянна расказваць, як у нас кепска?..

Я клянуся, самым дарагім і каштоўным, што ў мяне ёсць: Я не фальсіфікаваў прэзідэнцкія выбары.

Лукашэнка: Што датычыць рэформаў... Мы зробім парламенцкія выбары справядлівымі, я як кіраўнік дзяржавы гарантую. Я не буду ўмешвацца ў парламенцкія выбары. Я не думаю, што апазіцыянераў больш 8-9 будзе [у парламенце] ... Нават калі за руку іх прывядзем.

Лукашэнка згадвае пра размовы з прадстаўнікамі ЕС: Я слухаў-слухаў, гавару я пастараюся. Даем сігнал вашым апазіцыянерам. Хлопцы, знайдзіце нармальных людзей. І вы думаеце яны знайшлі гэтых людзей? Не знайшлі. Таму што Калякін хоча, Лябедзька хоча, Банданкевіч хоча..., а народ іх не хоча... А я гавару: знайдзіце не замусоленых.

***

Лукашэнка чытае даведку: Пефціеў жыве ў Беларусі, вядзе бізнэс... часта бывае за мяжой... Увядзенне санкцый супраць яго Еўрасаюза абмежавала яго кантакты з партнёрамі ў Еўропе...

***

Журналіст тэлеканала АНТ задаў пытанне пра тое, як Лукашэнка рэагуе на розныя заявы ў адрас улады і яго асабіста ў сувязі з тэрактам у мінскім метро. Таксама згадаў пра абмеркаванне ў грамадстве праблемы смяротнай кары. Ці не прыйшло ў Беларусі ўвесці мараторый ці правесці рэферэндум? — запытаўся ён.

Лукашэнка падыскутаваў з журналістам наконт смяротнай кары.

Ён спасылаецца на рашэнне рэферэндума па смяротным пакаранні.

Лукашэнка кажа, што была інфармацыя пра магчымасць другога выбуху ў метро, але ён усё ж пайшоў туды праз 40 хвілін. Хоць "служба бяспекі трымала яго за рукі". "У мяне не было выбару, я мусіў туды пайсці, рызыкуючы ўсім", — сказаў ён.

***

Лукашэнка, адказваючы на пытанне галоўнай рэдактаркі часопіса "Алеся" пра дапамогі на дзяцей: Мы сёння плацім, дапамагаючы расціць дзяцей, колькі можам.

***

Ці плануецца на дзяржаўным узроўні пашырэнне сферы ўжыцця беларускай мовы? — спыталася журналістка газеты "Веснік Глыбоччыны" Ганна Каўшуль.
А ў чым? — спытаў Лукашэнка.
"На прэс-канферэнцыі прагучала толькі некалькі пытанняў на беларускай мове. Хацелася б, каб больш размаўлялі на беларускай мове", — кажа журналістка.
Лукашэнка: Беларуская мова ў нас забытая не будзе... Шчыра кажучы, я да гэтай тэмы не хацеў бы вяртацца... Гэта права кожнага чалавека выбіраць... у нас дзве дзяржаўных мовы...

На гэтае пытанне Лукашэнка адказваў па-руску, толькі некалькі сказаў сказаў па-беларуску. Ён прапанаваў распавесці пра пашырэнне ўжыцця беларускай мовы міністру культуры Паўлу Латушку.

***

Марына Золатава з беларускага партала tut.by пацікавілася прычынамі затрымання вядомага бізнесмена Віктара Шаўцова. Таксама пацікавілася, ці праўда, што бізнесмен Уладзімір Пефціеў пакінуў тэрыторыю Беларусі.

Лукашэнка: Я папрашу ўдакладніць да канца прэс-канферэнцыі... пра Шаўцова... Па ўсіх дзеяннях яго і іншых распачатая крымінальная справа... Там крадзеж, вываз грошай і правапарушэнні ў Венесуэле ўсплылі.. Дзе знаходзіцца? Раней знаходзіўся ў следчым ізалятары. Злачынствы Шаўцова ў эканамічнай сферы. Не заплаціць грошы, будзе сядзець у турме! Якая сума? Напэўна, там немалыя грошы... Трэба праінфармаваць насельніцтва.

***

Журналістка "Астравецкай праўды" пацікавілася пра будучае Астраўца, у сувязі з будаўніцтвам у раёне АЭС. Ці будуць стварацца новыя працоўныя месцы?

Лукашэнка паабяцаў, што будзе ўсё зроблена, "каб у гэтым горадзе праблем не было". Лукашэнка: Сельская гаспадарка ў Астраўцы мусіць быць на ўзроўні тэхналогій атамнай станцыі.

***

Інфармацыйнае агенства БелаПАН пацікавілася, чаму Лукашэнка не падпісвае ўказы аб памілаванні Саннікава, Статкевіча і Бандарэнкі?

Лукашэнка: Я не ведаю, пры чым тут Дзмітрый Бандарэнка... Я магу памілаваць чалавека таго, хто да мяне звернецца з памілаваннем. Не звернуцца, будуць сядзець у турме!

***

Журналістка тэлерадыёкампаніі "Магілёў" спытала пра тое, што рабіць з беларусамі, якія з'язджаюць працаваць за мяжу?

Лукашэнка: Трэба ствараць выгадныя ўмовы для працы дома, тады і людзі не будуць з'язджаць... Я не думаю, што ў нас вялізная колькасць людзей сіганула за мяжу...

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што кіраўнікі будаўнічых арганізацы перасталі займацца сваімі працоўнымі калектывамі. З 1 студзеня стане больш жорсткая палітыка ў адносінах кіраўнікоў будаўнічых арганізацый.

***

З Еўрапейскім саюзам мы значна павялічылі тавараабарот у цяперашнім годзе. На 60%, і ён выключна для нас іграе станоўчую ролю.

Лукашэнка: Ідзе жорсткая барацьба за будучыню, хто будзе валодаць светам... Ідзе барацьба за энергарэсурсы. Яна будзе абвастрацца...

Лукашэнка назваў 2011 год "годам вялікіх урокаў". Адзначыў, што не хацеў бы, каб ён паўтарыўся. Самай негатыўнай падзеяй года назваў тэракт у мінскім метро. "Арабскую вясну" адзначыў сярод падзеяў года.

***

Яна будзе прысвечана вынікам адыходзячага года і далейшым перспектывам развіцця краіны. У мерапрыемстве возьме ўдзел амаль 400 журналістаў з больш як 300 беларускіх, а таксама замежных СМІ, акрэдытаваных у Беларусі.

Прэс-канферэнцыя распачнецца а 12-й гадзіне. Жывая трансляцыя на тэлеканале “Беларусь 1”.

Фота — mn.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі