Прысуд Змітру Бандарэнку — 2 гады калоніі

Прысуд па справе Змітра Бандарэнкі, даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, будзе абвешчаны 27 красавіка а 10:30. Па выніках спрэчак пракурор просіць пакараць Бандарэнку 3 гадамі зняволення. Сам абвінавачаны з гэтым не згодны, абарона патрабуе поўнага апраўдання палітыка.

19.39 Пракурор папрасіў асудзіць Бандарэнку на тры гады агульнага рэжыму (максімальны тэрмін па гэтым артыкуле), паведамляе "Наша Ніва".

17.47 Прагляд матэрыялаў судовай справы скончаны. Абвешчаны перапынак на 30-40 хвілін да судовых спрэчак. Кіраўнік мінскага ДАІ Карзюк не прыйшоў, таму былі зачытаныя яго паказанні, дадзеныя на папярэднім следстве.

Потым пачалося азнаямленне з аўдыё, відэа і фотаматэрыяламі справы. Збольшага гэта раздрукоўкі тэлефонных размоў З. Бандарэнкі з Саннікавым, Радзінай, Івашкевічам ды інш. Паказана было відэа, у асноўным гэта кадры з Бандарэнкам, дзе той стаіць на прыступках Палаца прафсаюзаў і заклікае мяняе лысую рызіну. Зміцер Бандарэнка заявіў, што меў на ўвазе дзяржаўную машыну, якая прабуксоўвае, перадает "Наша Ніва".

16.55 Пракурор зачытвае раздрукоўкі званкоў Змітра Бандарэнкі. Зміцер на гэта паведаміў, што ўлады вялі назаконную праслушку сябраў штабоў кандыдатаў на пост прэзідэнта, паведамляе "Народная воля".

15.40 Суд пачаў вывучаць пісьмовыя матэрыялы справы.

15.22 Мабільная сувязь у зале суда па-ранейшаму не працуе. Між тым, да абвяшчэння перапытку былі апытаны 13 сведкаў, і толькі адзін з іх заявіў, што бачыў за Саннікавым чалавека, падобнага на Бандарэнку, паведамляе "Народная воля".

 

Абвешчаны перапынак да 15:10, бо ў суд не з’явіўся начальнік мінскага ДАІ Карзюк. Вырашаецца, ці можна далей працягваць судовае пасяджэнне.

14.10 Апытанне сведкаў скончылася. Былі апытаныя 13 сведкаў, з іх 5 супрацоўнікаў ДАІ, 5 кіроўцаў аўтобусаў, астатнія — асобы, што агучвалі ў машынах заклікі, што акцыя несанкцыянаваная. Толькі супрацоўнік ДАІ Данянкоў заявіў, што бачыў за Саннікавым чалавека, падобнага да Бандарэнкі. Астатнія выкліканыя сведкі Бандарэнкі не бачылі.

Зміцер Бандарэнка прынёс прабачэнні за нязручнасці ў карыстанні грамадскім транспартам вечарам 19 снежня. Дарэчы «Мінсктранс» выставіў рахунак за матэрыяльную шкоду ў суме 159 тыс. 470 рублёў, шкоды аплачаная, хоць квіток аб аплаце яшчэ не паступіў.

Бандарэнка вельмі паважліва гаворыць пра Андрэя Саннікава, называе яго «мой кандыдат», зазначае, што яму вельмі імпанавала працаваць з ім і ягоная задача на Плошчы была суправаджаць Саннікава.

Зміцер Бандарэнка заявіў, што цяпер задача — прамыя перамовы ўлады і апазіцыі. Ён таксама заявіў, што ягоны працэс палітычны і што адзінага плана на 19 снежня не было.

Усе спадзяваліся на другі тур.

Бандарэнка выказаў моцнае абурэнне, што з 22 верасня яго тэлефон праслухоўваўся.

Гэта не крымінальная, а палітычная справа, сказаў ён, перадае "Наша Ніва".

11.45 Пачалося апытанне сведак.

11.40 "У мяне сур'ёзныя праблемы са здароўем: абвастрылася язва, падагра, хвароба пазваночніка", — заявіў Бандарэнка. Паводле ягоных слоў, у яго "частковы параліч правай нагі"."За час знаходжання пад вартай маё здароўе пагоршылася. Аднак у СІЗА да мяне нармальна ставіліся, мяне глядзелі лекары, давалі таблеткі", — паведаміў Зміцер Бандарэнка. "Здароўе пагоршылася не з-за асаблівых адносінаў да мяне, але турма ёсць турма. Я асабліва гэтага не паказваю, але мне патрэбная мэдычная дапамога", перадае Радыё Свабода.

11.20 Бандарэнка "ўражаны хцівасцю Макдональдса". Ён лічыць, што недаатрыманы прыбытак — не шкода, перадае Інтэрфакс.

"На гэтым маршруце руху калоны ёсць і іншыя прадпрыемствы, яны працавалі, ніхто ім не перашкаджаў. А некаторыя вырашылі, што ім замінаюць. Гэта на іх сумленні, на тое яны і камерсанты, грошы ім не перашкодзяць", — сказаў Бандарэнка.

Прадстаўнік абвінавачвання даводзіць у судзе, што сваімі дзеяннямі Бандарэнка перашкодзіў працы прадпрыемстваў "Макдональдс" і "БелЕвросеть", пункту абмену валютаў, станцыі метро "Кастрычніцкая" і Палаца культуры прафсаюзаў.

Бандарэнка абурыўся тым, што з верасня 2010-га ягоны тэлефон праслухоўваўся.

10.58 Бандарэнка заявіў, што прыйшоў на плошчу 19 снежня па ідэалагічных прычынах і для таго, каб падтрымаць свайго кандыдата, паведамляе Інтэрфакс.

"Я не быў галоўнай дзеючай асобай, я быў побач з кандыдатам, але гэта некалькі іншае", - паведаміў Бандарэнка.

10.49 Прадстаўнік абвінавачання лічыць Бандарэнку вінаватым у грубым парушэнні грамадcкага парадку і непадпарадкаванні ўладам, паведамляе Інтэрфакс.

"Фактычна кіруючы выбарчай кампаніяй Саннікава, здзейсніў злачынства, якое выявілася ў арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, спалучаных з непадпарадкаваннем законным патрабаванням органам улады і парушэннем работы транспарту і арганізацый", - заявіў прадстаўнік абвінавачвання.

10.39 Бандарэнка часткова прызнаў віну. Бандарэнка прызнае сябе вінаватым ва ўдзеле ў "масавай акцыі, якая пацягнула перабоі ў працы грамадзкага транспарту". Па астатніх пунктах абвінавачвання Бандарэнка вінаватым сябе не лічыць, паведамляе Інтэрфакс.

10.20 Першай у залу суда ўвайшла маці Змітра. А бацька Змітра, увайшоўшы, прывітаў сына "Хрыстос уваскрос!" Той адказаў — "Сапраўды ўваскрос!". Дзеці перадалі Змітру намаляванае велікоднае яйка, паведамляе Наша Ніва.

10.10 На працэсе прысутнічаюць дыпламаты краінаў Еўрасаюза, а таксама бацькі журналісткі Ірыны Халіп Уладзімір Халіп і Люцына Бяльзацкая. Не патрапілі на працэс палітыкі Віктар Івашкевіч, Лявон Баршчэўскі.

10.05 Суд праходзіць у маленькай залі – прыкладна на 20-25 чалавек. Некалькі шэрагаў займаюць чальцы праўладнай моладзевай арганізацыі БРСМ.

10.00 Паводле журналістаў, у судзе не працуе мабільная сувязь.

9.30 Пачалі запускаць у залю. Міліцыянты правяраюць рэчы ахвотных прысутнічаць на працэсе, паведамляе Радыё Свабода.

Улады вінавацяць Зміцера Бандарэнку ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх"

Нагадаем, палітык, які з'яўляецца даверанай асобай былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, быў арыштаваны ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года пасля правядзення шматтысячнай мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. З таго часу ён знаходзіцца ў турме КДБ. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

10.51 Прадстаўнік абвінавачаньня лічыць Бандарэнку вінаватым у грубым парушэньні грамадзкага парадку і непадпарадкаваньні ўладам, паведамляе Інтэрфакс.

"Фактычна кіруючы выбарчай кампаніяй Саньнікава, зьдзейсьніў злачынства, якое выявілася ў арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяньнях, якія груба парушылі грамадзкі парадак, спалучаных зь непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням органам улады і парушэньнем работы транспарту і арганізацый", - заявіў прадстаўнік абвінавачваньня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі