Сёння адзначаецца Дзень памяці ахвяр таталітарных рэжымаў

23 жніўня 1939 года міністры замежных спраў Германіі і СССР падпісалі дамову аб супрацоўніцтве, якая паспрыяла развязванню Другой сусветнай вайны. У Еўропе 23 жніўня адзначаецца як адзіны дзень памяці усіх ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў.