Сельскія школьнікі паступаюць лепш за гарадскіх?

Адзіны конкурс для сялян і гарадскіх – у Беларусі рыхтуюць новыя правілы прыёму ў ВНУ

Аўтар: Наста Манцэвіч 11.11.2011 17:39

111111 Nasta VNU.mp3

 

“У апошнія гады розніцы паміж сельскімі і гарадскімі практычна няма. Па палове спецыяльнасцяў у нас вышэй нават сельскі бал, або роўны”, - кажа Генадзь Мацецкі, прарэктар па вучэбнай рабоце БДЭУ.


Такая ж самая сітуацыя і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Па 95% спецыяльнасцяў конкурсу паміж сельскімі і гарадскімі – няма, кажа Еўрарадыё рэктар БДУІР Міхаіл Батура:


“У правілах сказана, што калі ў сельскіх выпускнікоў бал роўны або вышэй, чым у гарадскіх, то аб’яўляецца агульны конкурс. У мінулым годзе мы набіралі, здаецца, на 32 спецыяльнасці. А конкурс быў толькі па 3-х спецыяльнасцях асобна паміж сельскімі і гарадскімі! Таму можна прыбраць асобна такі конкурс, паколькі ён ужо ролі не грае”.


Сапраўды, як падлічыла Еўрарадыё з 33-ох спецыяльнасцяў БДУІР на 16-ці – у сельскіх бал быў вышэйшы. Але ў той жа час ёсць спецыяльнасці, дзе балы адрозніваюцца ў 2 разы! Напрыклад, на спецыяльнасць “Маркетынг” Інжынерна-эканамічнага факультэта прахадны бал сярод гарадскіх абітурыентаў склаў 300 балаў, а сельскіх – 160!


Апроч адмены асобнага конкурсу для выпускнікоў сельскіх і гарадскіх школаў, адменяць льготы сіротам пры паступленні.


Яшчэ летам шмат у якіх ВНУ абураліся, што льготнікі набіраюць менш балаў і займаюць месцы выдатнікаў.


“У БНТУ на бюджэт залічаны абітурыент, які набраў 148 балаў. А той, хто набраў 265, не прайшоў, — скардзіўся старшыня камісіі па кантролі за ўступнай кампаніяй Анатоль Рубінаў Дапамагаць трэба матэрыяльна, а льгот на мазгі і на талент не мусіць быць”.


Нагадаю, летась у БНТУ на спецыяльнасць “Аўтаматызацыя кіравання энергетычнымі працэсамі” і “Аўтаматызаваныя электраправоды” на платнае быў залічаны абітурыент, якія набраў па фізіцы — а гэта профільны прадмет — адзін бал! Яшчэ адзін юнак, набраўшы 4 балы па матэматыцы, прайшоў на Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ.


Што будзе агульны конкурс сярод сельскіх і гарадскіх выпускнікоў, сельскія школы не пужае. Мы і раней яго не адчувалі – кажуць там.


“Я не думаю, што ў нас у школе неяк будзе з-за гэтага праблема, я думаю, што не”, - кажуць у Прылукскай сельскай школе.


Летась ажно 87% выпускнікоў гэтай школы паступілі ў ВНУ - у асноўным БДУ, БНТУ ды БАТУ…


“Скажу па сваім досведзе. У мяне паступала дачка. І шмат у якіх ВНУ сельскі бал нічога не вырашаў, там амаль усе ішлі на агульных умовах. Асабіста мы з ёй розніцы ніякай не адчулі. Тое, што мы з вёскі не сыграла ніякай ролі, бо яны паглядзелі, што як раз у сельскіх атэстат быў вышэйшы, чым у гарадскіх, таму яны іх пусцілі па агульным конкурсе”.


Каментары

  • HSN, Втр, 2011-11-15 06:32

    Мне кажется, что вы как то не удачно прочитали содержание моего комментария. Там и слова не было о том, что нам нужно поднимать качество образования или условия изначально неверные\неравные. Там всего лишь подразумевалось, что учиться и селяне = делить на ноль.

  • Анонимный, Пнд, 2011-11-14 17:52

    Гарадзкое жлаб'ё разкукарэкалася як заўжды: "сельскія імбецылы-сельскія імбецылы". Паспрабуй сам павучыцца ў вясковай школе, дзе пенсіянерка з філалагічнай адукацыяй месяцамі замяняе фізіка і біёлаг, а пасьля паступі куды-небудзь на агульных падставах. Канешне, лепш некага ад карыта сракай адпіхваць, чым дабівацца аднолькава камфортных умоваў для ўсіх.

  • HSN, Пнд, 2011-11-14 04:40

    мда, конечно у них не будет проблем. Провинциальные имбецилы выдают другим провинциальным имбецилам хорошие аттестаты, а переехавшие имбецилы готовят такие же тесты. Теперь, когда система образования у нас стала сельской - можно и по одному конкурсу городских пустить. Просто этап отсева теперь будет происходить не на уровне университета, а на уровне школьного аттестата. И да, лоховодство с одним баллом по физике - это как недавно в таллине или тарту девочка на бакалаврской по лютеранству рассказывала про мартина лютера кинга. и, блин, защитилась.

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Яго сябры збіраліся сабрацца 20 траўня на адной з базаў адпачынку пад Мінскам.

    Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.

    Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.

    Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

    Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

    Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

    Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

    Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.

    Канада будзе гуляць са Славакіяй, ЗША — з Фінляндыяй.

    Гэтае пытанне ўнесена ў парадак паседжання, якое пройдзе ў чацвер у Хельсінкі.