Саша Варламаў не прызнае сябе вінаватым

Пасля 15-й гадзіны пачаўся допыт Варламава. Ён пачаў расповед з 1998 года, калі тагачасны рэктар БДУ Аляксандр Казулін запрасіў яго да супрацы. Варламаў кажа, што ўжо на той час меў імя ў свеце моды і яму не было патрэбы павышаць свой аўтарытэт, як гэта заяўляе абвінавачанне.

Варламаў дэманструе дамову ад 2001 году, якую падпісаў тагачасны рэктар БДУ Казулін — на 10 гадоў: "БДУ аказвае матэрыяльную дапамогу "Агенцтву моды Сашы Варламава“ і дае на бясплатнай аснове плошчы". Па словах Варламава, якія перадае Радыё "Свабода", ён увогуле не мусіў аплочваць арэнду. Аднак да красавіка 2009 года агенцтва аплочвала ўсе камунальныя плацяжы, а потым спыніла гэта.

У 16.15 паседжанне скончылася. Працяг заўтра а 10-й.

Фота — dengi.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі