Самым багатым чалавекам у Вялікабрытаніі стаў Алішэр Усманаў

Па яго ацэнках, уладальнік расійскай фірмы "Металаінвест" і саўладальнік 30% акцый футбольнага клуба "Арсенал" валодае багаццем у 13,3 мільярда фунтаў стэрлінгаў.

Другое месца заняў амерыканскі прадпрымальнік савецкага паходжання, уладальнік Warner Music Леанард Блаватник — у яго 11 мільярдаў фунтаў. Замыкаюць тройку самых багатых людзей Вялікабрытаніі браты Шры і Гопі Хіндуджа. Іх кансорцыўм у Лондане ацэньваецца ў 10,6 мільярда фунтаў, адзначае РБК.

Што да падданых Вялікабрытаніі, то найвышэйшую пазіцыю заняў Джэральд Гросвенар, герцаг Вестмінстарскі — ён на восьмым месцы і мае 7,8 мільдярда фунтаў.

Дарэчы, Усманаў стаў першым па капітале і ў Расіі. Ён узначаліў спіс самых багатых расіян па версіі часопіса Forbes.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі