Самы багаты літовец правёў перамовы ў "Белнафтахіме"

Часопіс Veidas называе Лубіса самым багатым літоўцам. Яго маёмасць ацэньваецца ў 480 млн долараў. Achema group належыць больш за 30 прадпрыемстваў рознага профілю ў Літве і за мяжой.

У траўні 2010 года Лубіс на сустрэчы з прэзідэнтам Лукашэнкам абмяркоўваў перспектывы выкарыстання літоўскай партовай інфраструктуры для перавалкі беларускіх грузаў.

Гэтым разам бізнэсмэн правёў перамовы ў канцэрне "Белнафтахім ". Як паведамляе прэс-служба канцэрна, "літоўская дэлегацыя падала прэзентацыю сваіх прапаноў па супрацоўніцтве з арганізацыямі канцэрна ў галіне лагістыкі, транспартных паслуг і вытворчай дзейнасці". На перамовах, у прыватнасці, абмяркоўваліся магчымасці сумеснага выкарыстання тэрмінала Achema group ў порце Клайпеды, перадае tut.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі