Сацук: пасіўнасці КДБ, якая была пры Зайцаве, больш не будзе

Нагадаем, замест Вадзіма Зайцава КДБ Беларусі будзе кіраваць Валерый Вакульчык, былы старшыня Следчага камітэта.

Сяргей Сацук лічыць, што прызначэнне Вакульчыка мае на мэце павышэнне статуса органаў дзяржаўнай бяспекі і ўзмацненне яго ролі ва ўнутрыдзяржаўных працэсах нашай краіны. І гэта невыпадкова. "Незалежныя эканамічныя эксперты прагназуюць у 2013 годзе сур'ёзныя праблемы беларускай эканомікі, звязаныя з вялізнымі плацяжамі па знешніх абавязацельствах, — піша Сацук. — Чакаецца, што разам з рэгрэсам беларускага эканамічнага цуда, абрынецца і ўзровень жыцця беларусаў, што выкліча пратэстныя настроі ў грамадстве... Той пасіўнасці КДБ, якая была пры Зайцаве, больш не будзе".

Паводле Сяргея Сацука, у 2013 годзе варта чакаць новых гучных справаў накшталт "справы Бяляцкага" і новага абвастрэння ва ўзаемаадносінах з Еўропай.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі