Рубінаў: наш Савет не выпускае прадукцыю, але адказвае за яе якасць

Намеснікам Рубінава стаў Анатоль Русецкі, старшыня прэзідыюма Нацыянальнай акадэміі навук.

У сваёй прамове Анатоль Рубінаў адзначыў, што асаблівасцю працы беларускага парламента з'яўляецца прыняццё вялікай колькасці законаў, паколькі заканадаўчая база Беларусі дагэтуль фармуецца і ўдасканальваецца. Савет Рэспублікі "не вырабляе прадукцыю (самі законы), але ён адказвае за якасць гэтай прадукцыі", — цытуе словы Рубінава БЕЛТА.


Рубінаў: “Я за сваім заробкам не сачу”

У адкрыцці першай сесіі верхняй палаты Нацыянальнага сходу пятага склікання ўдзельнічаў Аляксандр Лукашэнка. Упершыню члены Савета Рэспублікі сабраліся ў новым рэканструяваным будынку на вуліцы Чырвонаармейскай, 9 у Мінску, дзе раней размяшчалася Нацыянальная бібліятэка.

Нагадаем, што старшынём Палаты прадстаўнікоў быў таксама абраны яе былы старшыняУладзімір Андрэйчанка.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі