Родныя загінуўшых на “Пінскдрэве” патрабуюць знайсці былога дырэктара

Родныя загінуўшых рабочых лічаць, што бізнэсоўцу свядома дазволілі збегчы за мяжу. Таму яны напісалі калектыўны ліст у якім патрабуюць пакараць былога дырэктара. Ліст з патрабаваннямі накіраваны ў Адміністрацыю прэзыдэнта, Генпракуратуру, МУС, КДБ і Камітэт дзяржкантролю.

Нагадаем, У Пінску пачаўся суд па справе выбуху на фабрыцы “Пінскдрэў ДСП”, што адбыўся год таму. На лаве падсудных былыя галоўны інжэнер холдынгу “Пінскдрэў”, дырэктар і галоўны інжэнер фабрыкі “Пінскдрэў ДСП”. Былы генеральны дырэктар кампаніі Ларан Арыніч хаваецца ад следства, таму ягоная справа будзе разглядацца асобна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі