Рэакцыя сусветных лідараў на смерць Уга Чавеса

Спачуванні венесуэльскаму народу ўжо выказалі Чылі, Эквадор, Балівія, Бразілія, Куба, Ямайка, Дамініканская рэспубліка, Панама, Коста-Рыка, Гватэмала, Уругвай, Аргенціна, дзе нават аб'явілі трохдзённую жалобу. Спачуванні выказаў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

Пасля смерці Уга Чавеса ЗША зацікаўленыя ў тым, каб пачаць канструктыўныя адносіны з Венесуэлай. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Злучаных Штатаў Барак Абама.

"У той час, як Венесуэла ўступае ў новую главу сваёй гісторыі, ЗША застаюцца верныя палітыцы прасоўвання дэмакратычных прынцыпаў", — цытуе словы Абамы Reuters.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд выказаў самыя глыбокія спачуванні народу Венесуэлы ў сувязі са смерцю шматгадовага лідара гэтай краіны Уга Чавеса. Ён адзначыў, што венесуэльскі прэзідэнт "унёс глыбокі след у гісторыю сваёй краіны".

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хейг у сваёй заяве адзначыў, што Чавес "пакінуў незабыўнае ўражанне пра сябе, як у сваёй краіне, так і ва ўсім свеце".


Пуцін: Чавес быў моцным чалавекам, які глядзеў у будучыню

Прэзідэнт Уругвая Хасэ Мухіка назваў Уга Чавеса "вялікім будаўніком" дэмакратыі.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі