Размеркаванне: Хойнікі мінскіх больш не бяруць

130402_marcin_razmerkavanne.mp3

У Хойніцкі раён, што на Гомельшчыне, з мінскіх універсітэтаў не размяркоўваюць, — адразу ўпэўніваюць мяне ў аддзеле кадраў райвыканкама. Бо спраўляюцца спецыялістамі, якіх выпускае свая вобласць. Відаць, на сталічных спадзявання ніякага няма.

“Да нас па Гомельскай вобласці хапае ўстаноў, адкуль прыязджаюць. Праўда, з Гродна ветэрынары прыязджаюць, там размеркаванне ёсць. Ёсць і тыя, хто застаецца пасля адпрацоўкі. У нас палітыка такая, каб жыллё даць. Але большасць тых, хто прыязджае з гарадоў, з’язджаюць”, — гавораць у аддзеле кадраў райвыканкама.

“Да нас па Гомельскай вобласці хапае ўстаноў, адкуль прыязджаюць. Праўда, з Гродна ветэрынары прыязджаюць, там размеркаванне ёсць. Ёсць і тыя, хто застаецца пасля адпрацоўкі. У нас палітыка такая, каб жыллё даць. Але большасць тых, хто прыязджае з гарадоў, з’язджаюць”.

Сёлета раён замовіў 141 маладога спецыяліста. Але на тое, што ўсе прыедуць, тут не спадзяюцца:

“Хто ажэніцца, хто адмацаванне возьме. Не ўсе ж даязджаюць”.

У Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці патрэбныя медыкі, настаўнікі і журналіст: агулам больш за 100 спецыялістаў, пералічваюць Еўрарадыё ў аддзеле кадраў. Журналіста тут замовілі з мінскага ўніверсітэта.

“Па сельскай гаспадарцы сёлета трэба больш за 50 спецыялістаў, па адукацыі — 24 спецыялісты, па культуры — 13 чалавек, па ахове здароўя — 17. Замаўлялі і ў Гродзенскім універсітэце, плануецца прыбыццё журналісткі з Мінска, але яна таксама наша з раёну”, — расказваюць у кадравым аддзеле раёна.

Тут таксама скардзяцца на “слабую замацаванасць” маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы. Не застаюцца!

“Арыентуем нашы гаспадаркі, каб заключалі дамовы з нашымі дзецьмі пад стоадсоткавае працаўладкаванне іх у нас. Па такой дамове можа быць тэрмін і тры, і пяць гадоў. Каб студэнт ведаў, што ён вернецца сюды”, — гавораць у аддзеле кадраў.

Нібыта настаўнікі, што прыязджаюць у раён, задаволеныя: застаецца да 70% размеркаваных.

Аксана скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка ў 2010 годзе. Размяркоўваецца ў родны Ганцавіцкі раён настаўніцай, хоць магла застацца ў Мінску. Працуе ў раёне ўжо чатыры гады, цяпер яна намесніца дырэктара школы!

“У мяне была магчымасць паехаць на стажыроўку ў Славакію, але вырашыла вярнуцца дадому, тут і засталася. Калі ў Мінску вучылася ў магістратуры, я ўжо працавала там у школе. Прапаноўвалі застацца ў Мінску, але навошта? Аддаваць увесь заробак на жыллё, бо свайго ў мяне ў Мінску няма..”, — тлумачыць свой выбар Аксана.

“У мяне была магчымасць паехаць на стажыроўку ў Славакію, але вырашыла вярнуцца дадому, тут і засталася. Калі ў Мінску вучылася ў магістратуры, я ўжо працавала там у школе. Прапаноўвалі застацца ў Мінску, але навошта? Аддаваць увесь заробак на жыллё, бо свайго ў мяне ў Мінску няма..”.

Летась з 22 тысяч выпускнікоў на працу накіравалі толькі 21 тысячу. А даехалі да яе яшчэ менш — 19 тысяч усё ж сталі маладымі спецыялістамі, паведамляе Белстат.

Фото: flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі