Расследаванне па справе аб знікненні Юрыя Захаранкі ізноў працягнутае

Паводле яго слоў, паведамленне аб падаўжэнні папярэдняга расследавання ён атрымаў у пачатку студзеня 2012 года. Расследаванне падоўжанае на тры месяцы, да 24 сакавіка 2012 года. Зараз справу Захаранкі будзе весці Следчы камітэт, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што генерал-маёр Юрый Захаранка знік 7 траўня 1999 года пры нявысветленых абставінах. Падчас выбараў першага прэзідэнта Беларусі ён уваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі, а ў 1994-1996 гадах займаў пасаду міністра ўнутраных спраў. У 1998 годзе Захаранка сышоў у апазіцыю і стаў членам "ценявога ўрада", дзе ўзначаліў камітэт па бяспецы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі