Расійскі акцёр Андрэй Панін быў забіты

Як паведамляе газета “Вечерняя Москва”, Панін памёр прыкладна за 24-36 гадзінаў да знаходжання яго цела, а перад смерцю яго моцна збілі. “Па няшчасны выпадак і гаворкі быць не можа, — кажа крыніца ў медыцынскіх колах. — Панін перад смерцю быў жорстка збіты”.

Судмедэксперт таксама сцвярджае, што такую моцную чэрапна-мазгавую траўму акцёр не мог атрымаць ад падзення.
Цела акцёра Андрэя Паніна знайшлі раніцай 7 сакавіка ў яго кватэры. Пахаваюць яго 12 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі