Расіянін, які на BMW прарваўся з Польшчы, цалкам прызнаў сваю віну

Як піша газета "Вечерний Брест", 18 красавіка ў судзе Брэсцкага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы. Малады чалавек, які з 13 гадоў жыве ў Нямеччыне, абвінавачваецца адразу па 2-х артыкулах: "незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы" і "наўмыснае пашкоджанне або знішчэнне маёмасці". Агульныя страты, нанесеныя Брэсцкай мытні, была ацэнена амаль у 30 мільёнаў беларускіх рублёў (амаль 4 тысячы долараў).

Нагадаем, раніцай 21 студзеня праз памежны пункт "Дамачава" з боку Польшчы ў Беларусь прарваўся аўтамабіль BMW-3. Кіроўца не прайшоў памежны і мытны кантроль ды пашкодзіў шлагбаўмы. У Брэсцкай вобласці быў абвешчаны план "Перахоп", і праз 2 сутак парушальніка ўдалося затрымаць. Аўтамабіль, дарэчы, аказаўся скрадзеным.

Пад Брэстам знайшлі BMW, які "прарваўся" з Польшчы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі