Расійскія дзеячы культуры заступаюцца за ўдзельніц панк-групы Pussy Riot

Тэкст публікуе газета "Московский комсомолец" і радыё "Эхо Москвы". У ліку падпісантаў Міхаіл Жванецкі, Марк Захараў, Сяргей Юрскі, Валерый Меладзэ, Лёва Бі-2, Барыс Грабеншчыкоў, Рома Звер, Дыяна Арбеніна, Глеб Самойлаў, Віктар Шэндэровіч, Алег Басілашвілі ды іншыя.

У лісце, перададзеным у Масгарсуд і Вярхоўны суд, гаворыцца, што дзеянні ўдзельніц Pussy Riot не з'яўляюцца крымінальным злачынствам і іх крымінальны пераслед "кампраметуе расійскую судовую сістэму і падрывае давер да інстытутаў улады ў цэлым". Аўтары ліста настойваюць, што Надзея Талаконнікава, Марыя Алехіна і Кацярына Самуцэвіч мусяць быць вызваленыя, бо не ўяўляюць пагрозы грамадству. На думку падпісантаў, іх крымінальную справу трэба перакваліфікаваць у адміністрацыйную.

Фота — podelis.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі