Раман Мянцюк: у калоніі мяне "ўкаталі" так, што не разумеў, дзе знаходжуся

Раман Мянцюк трапіў пад амністыю, вярнуўся ў Маладзечна і цяпер працуе там грузчыкам, але думае пра тое, каб зноў заняцца будаўнічым бізнэсам. Сваё першае інтэрв'ю на волі ён даў парталу tut.by.

"Мяне судзілі, наладзілі шоў, — распавядае Мянцюк. — У калоніі на працягу паўтары гадоў накіроўвалі ў ШЫЗА, укаталі так, што я не мог зразумець, дзе знаходжуся. Каралі за гузікі, за вынас прадуктаў з сталовай у выглядзе кавалка хлеба, які нам даюць".

Ён кажа, што "непрыемным сюрпрызам" стала пазбаўленне правоў кіроўцы на пяць гадоў ад часу вызвалення.

Раман Мянцюк пасля вызвалення з сынам. Фота — tut.by

Нагадаем, Раман Мянцюк адбываў пяцігадовае пакаранне за кіраванне транспартам ў нецвярозым стане. 2 сакавіка 2008 года супрацоўнікі ДАІ, каб спыніць п'янага кіроўцу Менцюка, машына якога імчэла з хуткасцю 160 км за гадзіну, выставілі “жывы шчыт” з машын, якія праязджалі побач. У выніку пацярпелі людзі. Мянцюк разам з жонкай некалькі месяцаў хаваліся ў Маскве. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі іх на прагулцы ў заапарку.

Жонка Рамана Менцюка, якая перадала ключы п'янаму кіроўцы, была асуджана на 2 гады ўмоўна (дарэчы, цяпер ён з ёй збіраецца аформіць развод). Спачатку Раман быў у папраўчай калоніі ў Горках, пасля — ў Ваўкавыску. Там ён працаваў у цэху перапрацоўкі каляровых металаў. Ужо ў калоніі Мянцюк быў асуджаны яшчэ на 3 месяцы арышту па артыкуле 205-м “Крадзеж”.

У ліпені 2011-га ў спецчастцы Ваўкавыскай калоніі №11 Еўрарадыё паведамілі, што Мянцюк — парушальнік, таму спецыяльная камісія двойчы адмовіла яму ў змякчэнні меры стрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі