Рафал Групіньскі: Апазіцыя асцерагаецца больш жорсткага курсу ўладаў

Пра гэта заявіў намеснік старшыні фракцыі кіруючай у Польшчы партыі "Грамадзянская платформа" Рафал Групіньскі, які знаходзіўся з візітам у Мінску, паведамляе партал Wirtualna Polska.

Палітык адзначыў, што пакуль няма версій аб тым, хто мог стаяць за выбухам, але паведаміў, што, хутчэй за ўсё, не будзе разглядацца версія аб датычнасці да здарэння выхадцаў з Каўказа, бо ў Мінску іх мала. Групіньскі таксама адзначыў, што ў момант выбуху знаходзіўся на сустрэчы са сваякамі палітычных зняволеных. "Тады ўсе пачалі адно адному тэлефанаваць, каб даведацца, ці не здарылася што-небудзь з блізкімі або знаёмымі. У адзін момант з-за перагрузкі сувязь практычна знікла", - заявіў ён.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі