Работнікаў Нацбанка кормяць незадорага (фота)

Як паведамляе сайт dengi.onliner.by, абедзеннае меню ў сталоўцы даволі шырокае. Напрыклад, філе селядца можна купіць за 2150 рублёў. Порцыя салаты "Хвілінка" (бурак, салёны гурок і маянэз) абыйдзецца ў 950 рублёў. Салата са свежых памідораў са смятанай і зялёным лукам каштуе ўжо 3050 рублёў. Салата з бурака з разынкамі "заважыць" 850 рублёў.

Боршч з капустай, бульбай і ялавічынай у меню Нацбанка заяўлены па кошце ў 1950 рублёў за порцыю. Суп рысавы з куранятамі каштуе толькі 1550 рублёў. Катлета "Апетытная" з гарбушы абыходзіцца супрацоўніку Нацбанка ў 5400 рублёў. Порцыя плову са свініны каштуе ўжо 7400 рублёў. А вось тэфтэлі са свініны амаль у тры разы танней — 2750 рублёў.

Вельмі нізкія кошты на гарніры. Порцыя бульбянога пюрэ каштуе 750 рублёў, тушаная морква ў смятане — 1200 рублёў, каша прасяная — 600 рублёў.

У якасці напояў супрацоўнікам галоўнага банка краіны прапануюць чай "Грынфілд» (зялёны — 1600 рублёў, чорны — 1100 рублёў), таматавы сок з мякаццю (2050 рублёў), яблычны сок (2050 рублёў), маркоўны нектар з мякаццю (1600 рублёў).

Фота: dengi.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі