Рабочыя "Пінскдрэва" масава пакідаюць афіцыйны прафсаюз
Гэта адбылося ў падраздзяленні холдынгавай кампаніі “Пінскдрэў” на заводзе габляванага шпону і мэблі.
Заявы на выхад напісалі ўжо каля 150 чалавек. Акрамя таго, рабочыя правялі стыхійны мітынг, перадае Радыё "Рацыя". Абурэнне работнікаў выклікалі нізкія заробкі. Па іх словах, заробкі проста мізэрныя ў параўнанні з іх працай.
Рабочыя кажуць, што незадаволенасць была даўно, аднак людзі трымаліся да апошняга, спрабавалі хадзіць на прыём да гендырэктара: яны верылі ў лепшыя змены пасля адстаўкі Ларана Арыніча і разбіральніцтваў па выбуху.