Пётр Пракаповіч — "сматрашчы" ад імя Лукашэнкі ва ўрадзе

На ім разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2012 годзе і задачы на бягучы год. Аляксандр Лукашэнка жорстка скрытыкаваў дзейнасць ураду і прыгразіў адстаўкай.

Лукашэнка нагадваў пра сваё даручэнне распрацаваць ва ўсіх арганізацыях план мадэрнізацыі. "Хачу адразу расставіць акцэнты. За гэтую працу адказваюць члены ўрада, кіраўнікі мясцовых органаў улады і дырэктары прадпрыемстваў, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — А Пётр Пятровіч Пракаповіч накіраваны ва ўрад (прабачце за гэтае слова) як "сматрашчы" ад імя прэзідэнта за рэалізацыяй гэтых праблем. Так, ён непасрэдна кантралюе, выпрацоўвае сістэму кантролю і першым ва ўрадзе арганізуе гэтую дзейнасць. Калі вы, Міхаіл Уладзіміравіч [Мясніковіч, прэм'ер-міністр], і іншыя думаеце, што мы правалім планы па мадэрнізацыі і за гэта адкажа Пракаповіч, вы памыляецеся".

Пётр Пракаповіч. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі