П'яны паштар у Бярозаўскім раёне згубіў пісталет з патронамі

Пра надзвычайнае здарэнне ў міліцыю паведаміла начальніца Бярозаўскага філіяла "Белпошты", інфармуе БЕЛТА. Яна паведаміла, што кіроўца-паштар згубіў замацаваны за ім рэвальвер "наган" з сямю патронамі.

Міліцыянты выявілі, што два дні запар ён быў п'яны, таму не памятае, дзе згубіў пісталет. У дзень, калі адбылося здарэнне, мужчына піў піва. Пры гэтым сам паштар растлумачыў, што выпіў з гора, калі зразумеў, што страціў зброю.

Знайсці наган удалося ў той жа дзень. Ён апынуўся на лецішчы паштара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі