П’яны кіроўца ў Ашмянах загубіў уласную жонку

Гэтым разам ён зноў сеў за рулі п’яным. Яго машына на высокай хуткасці выехала за межы праезнай часткі, пераскочыла праз правы бардзюр і пераляцела праз агароджу жылога дома. Жонка кіроўцы, як і ён сам, не была прышпіленая рэменем бяспекі. Ад атрыманых траўмаў яна сканала па дарозе ў лякарню, перадае БелаПАН.

У мужа загінулай у крыві было болей за 2,4 праміле алкаголю. Да ліпеня наступнага года яго пазбавілі правоў кіроўцы. А за здзяйсненне аварыі з гібеллю пасажыркі ён рызыкуе застацца за кратамі, дзе цяпер і знаходзіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі